Палітвязня Ігара Банцэра не адправяць у калонію – так пастанавіў суд

Автор:
Опубликовано:
24
Ноябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 24 лістапада адмовіў кіраўніцтву папраўчай установы адкрытага тыпу (ПУАТ) №9 накіроўваць палітвязня Ігара Банцэра у калонію за нібыта шматлікія парушэнні рэжыму ўтрымання. Колькі дзён з тэрміну засталося адседзець палітвязню, стане вядома пазней, пасля пераліку, паведамляе belraz.eu.

Нагадаем, раней суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў замяніць пакаранне на больш жорсткае праз тое, што Банцэр нібыта шэсць разоў парушыў рэжым «хіміі». Напрыклад, ляжаў, а не сядзеў удзень на ложку, калі знаходзіўся на карантыне. Яшчэ адным парушэннем, на думку адміністрацыі, стала адмова засяліцца ў вызначаную «хату»: адміністрацыя ведала, што Ігар адмовіцца, паколькі там змяшчаліся так званыя «апушчаныя».

24 лістапада адбылося абскарджванне гэтага прысуду. Вырак быў зменены.

Ігару Банцэру засталося адседзець менш за месяц. Аднак ціск на яго не спыняецца. Так, са жніўня актывіст правёў у штрафным ізалятары ажно 60 содняў.

Ігару Банцэру 41 год. Гарадзенец, вядомы як панк-музыка, гарадскі актывіст, удзельнік анархісцкага і антыфашысцкага рухаў. Некалі быў прэс-сакратаром Саюзу палякаў Беларусі, піша vitebskspring.org.

Палітвязень Ігар Банцэр выйшаў з ШІЗА, дзе правёў 20 сутак

Метки: , ,
Комментарии: