Палітвязню Алегу Яфрэменку дадалі яшчэ адзін год зняволення

Автор:
Опубликовано:
27
Июль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика


У судзе Горацкага раёна 25 ліпеня палітвязня ўжо другі раз асудзілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Алена Вараб’ёва прызначыла Алегу яшчэ адзін год зняволення. Раней палітвязню ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за падсечку міліцыянту, Алега перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, а летась дадалі год калоніі за «непадпарадкаванне» адміністрацыі магілёўскай турмы.

Віцяблянін Алег Яфрэменка ўжо трэці год знаходзіцца за кратамі. 9 снежня 2020 г. яго асудзілі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса). Падчас вулічнага шэсця 13 верасня 2020 г. Яфрэменка зрабіў падсечку міліцыянту, той упаў і падрапаў далоні. Суд Першамайскага раёна г. Віцебска па караў яго чатырма з паловай гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў магілёўскую калонію № 15.

Праз некалькі месяцаў ўтрымання ў калоніі яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. Ініцыятарам узбуджэння крымінальнай справы па ч. 1 арт. 411 стала адміністрацыя магілёўскай турмы № 4. Суддзя суду Ленінскага раёна Магілёва Вікторыя Палякова 15 жніўня 2022 года прысудзіла Яфрэменку ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі яшчэ год у зняволенні.

З 18 лістапада 2022 года Алег пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 9 у Горках. Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя ўстановы ўвесь час ціснула на Алега. Яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым зноў распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага Кодэкса.

25 ліпеня справу Яфрэменкі разглядала суддзя Горацкага раёна Алена Вараб’ёва. Яна прызнала палітвязня вінаватым і прысудзіла яму яшчэ адзін год пазбаўлення волі. Алега Яфрэменку ўжо перавялі ў магілёўскую турму № 4.

viciebskspring.org

https://vkurier.news/za-nepadparadkavanne-administracyi-kalonii-palitvyaznyu-alegu-yafremenku-sud-dabavi-pakaranne-1-god-znyavolennya/

Метки: , ,
Комментарии: