Палітзняволеная Вольга Ялцэвіч з Докшыц правяла 50 сутак у падвале
Пра гэта распавяла жанчына, якая сядзела разам з Вольгай. Яна кажа, што была ўражаная стойкасцю Вольгі Ялцэвіч. Паводле слоў былой палітзняволенай, у берасцейскім СІЗА Воля некалькі разоў трымала галадоўку на знак пратэсту супраць цяжкіх умоў. З-за гэтага яе садзілі ў карцар. А потым увогуле пасадзілі ў падвальнае памяшканне. Яно выглядала як камера, але фактычна — падвал. Воля правяла ў ім каля 50 сутак. Умовы там жудасныя: толькі халодная вада, вельмі вільготна. Там нават печыва або вафлі немагчыма было есці, бо ўсе прадукты адразу ж рабіліся вільготнымі. Праз гэта ў Волі вельмі пагоршылася здароўе. Але яна трымаецца.
Зараз Вольга Ялцэвіч знаходзіцца ў гомельскай жаночай калоніі.
Нагадаем, Вольга Ялцэвіч была затрыманая 16 снежня 2021 года, суд Маскоўскага раёна Брэста ў ліпені асудзіў жыхарку Докшыцаў за «фінансаванне пратэстнай дзейнасці» (ч. 2 арт. 342 КК). Суддзя Яўген Брэган прызнаў Ялцэвіч вінаватай і пакараў яе пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Згодна з матэрыяламі следства, Вольга Ялцэвіч сумесна з іншымі асобамі з 13 жніўня па 19 снежня 2020 года нібыта аплочвала сумы накладзеных на правапарушальнікаў грашовых спагнанняў, паслугі адвакатаў, дзяржаўную пошліну за падачу скаргаў, аказанне іншай матэрыяльнай дапамогі ўдзельнікам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, а таксама зрабіла пералік сродкаў у кошт пакрыцця шкоды, нанесенай дзяржаве супрацьпраўнымі дзеяннямі.
МУС у лістападзе 2022 г. дадала палітзняволеную ў спіс «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці».
Падтрымаць Вольгу лістамі салідарнасці ці пераводам можна па адрасе: ПК № 4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ялцэвіч Вольге Міхайлаўне.
https://vkurier.news/2-gady-kalonii-prysudzili-zhyxarcy-dokshyc-za-finansavanne-pratestnaj-dzejnasci/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!