Палітзняволеная Яна Пінчук знаходзіцца ў Смаленскім СІЗА. Хутка яе даставяць у Віцебск
Палітзняволеная беларуска Яна Пінчук знаходзіцца ў СІЗА ў Смаленску. У аўторак яе наведаў адвакат. Раней Пінчук з Пецярбурга перавялі ў Маскву, далей — у Яраслаўль, Бранск. Расійскія ўлады збіраюцца выдаць дзяўчыну Беларусі. Канчатковым пунктам гэтага доўгага драматычнага «падарожжа» стане Віцебскі абласны следчы ізалятар №2.
Беларуска была затрыманая ў Санкт-Пецярбургу ў лістападзе 2021 года, і з таго часу знаходзіцца за кратамі. Дзяўчына жыла ў Расіі і не падазравала, што сілавікі ў Беларусі аб’явілі яе ў вышук за ўдзел у пратэстах. Рашэнне аб экстрадыцыі прыняла расійская пракуратура, а 1 чэрвеня 2022-га Гарадскі суд Санкт-Пецярбурга дазволіў выдаць Яну Пінчук у Беларусь. Падчас пасяджэння быў зачытаны ліст з Генпракуратуры РБ з гарантыямі, што дзяўчыну не будуць… катаваць на радзіме ў Віцебску.
У Беларусі дзяўчыне за адміністраванне «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў (за «распальванне сацыяльнай варажнечы», «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» і іншае) пагражае да 19 гадоў пазбаўлення волі.
https://vkurier.news/rasijski-sud-pracyagnu-arysht-belaruskaj-aktyvistcy-yane-pinchuk/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!