Паралімпійца Аляксея Талая ўнеслі ў базу «Міратворац»
Жыхара Оршы паралімпійца Аляксея Талая ўнеслі ва ўкраінскую базу «Міратворац». На гэтым сайце публікуюць дадзеныя тых, хто датычны да расейскай вайсковай і гібрыднай агрэсіі супраць Украіны, спецслужбаў і гэтак далей. Мяркуючы па дадзеных сайта, інфармацыя з’явіўся ў базе яшчэ 5 траўня.
Прычынай стаў яго візіт у самаабвешчаную ДНР. Сам Талай раней казаў, што ездзіў на Данбас «з гуманітарнай місіяй ад беларускага народа» і перадаваў дапамогу ад беларусаў. «Замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны <…> Прыехаў на акупаваны Данбас і прывёз чырвоны сцяг, а таксама наведаў дзіцячыя дамы і бальніцу», — гаворыцца на сайце «Міратворац» у дачыненні да Талая.
Аляксей Канстанцінавіч мае кваліфікацыю матывацыйнага спікера. Ён майстар спорту па плаванні, шматразовы рэкардсмен свету і Еўропы, член Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь, прадпрымальнік і грамадскі дзеяч, заснавальнік дабрачыннага фонду. Адзначаны медалём «За ўклад у абарону мацярынства і дзяцінства» і ўзнагароджаны мэрам Талахасі-Фларыда (ЗША) медалём «За сацыяльныя заслугі».
Талай з’яўляецца носьбітам званняў: «Добраахвотнік Расіі», «Лепшы спікер-матыватар года», «Дыямент Добразычлівасці», «Тата года» і «Ганаровае Арляня». Быў факеланосцам і зорным паслом ІІ Еўрапейскіх Гульняў.
Гуманітарную дапамогу з Беларусі адвезлі ў непрызнаную «ДНР». Пад савецкім сцяга
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!