Перад канцэртам ў Сяньне затрымалі арт-мэнэджара Ўладзімера Булаўскага

Автор:
Опубликовано:
7
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Витебская область Политика


Учора, 6 ліпеня, у горадзе Сянно на Віцебшчыне затрымалі Уладзіміра Булаўскага, вядомага арт-мэнэджара, арганізатара канцэртаў і музыканта.

Гэта адбылося ўвечары, перад канцэртам “Купальскае кола”, дзе Уладзімір мусіў граць з этнагуртом “Гук”.

 “Забралі двое супрацоўнікаў у грамадзянскім, без тлумачэння прычыны. Нібыта завезлі яго ў Віцебск”, — расказалі @by_culture сябры Уладзіміра.

Гэта ўжо чацвёртае затрыманне Булаўскага за апошнія два гады. У верасні 2020 года яго асудзілі на 8 сутак і прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП). У лістападзе 2021 года — пакаралі 7-сутачным арыштам, верагодна, за “распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” па арт. 19.11 КаАП. І ў лютым, у асноўны дзень правядзення рэферэндума, яго асудзілі на 15 сутак, піша тэлеграм-канал Беларускай Рады культуры.

Задержан витебский активист и организатор культурных проектов Владимир Булавский

Метки: ,
Комментарии: