Пераслед сям’і Грудніцкіх з Наваполацку: жонку аштрафавалі, мужа кінулі за краты
Наваполацкага лекара-стаматолага Аляксандра Грудніцкага двойчы асудзілі на 15 сутак, ягоную жонку двойчы аштрафавалі. Сям“ю затрымалі 16 жніўня, калі Грудніцкія вярнуліся з замежнага падарожжа. На наступны дзень адбыліся суды: суддзя Наваполацкага гарадскога суду Зінаіда Балаболава прызнала Аляксандра Грудніцкага вінаватым паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП і вынесла пастанову пра арышт на 15 сутак. Аллу Грудніцкую суддзя Балаболава аштрафавала на суму 1110 рублёў паводле ч.2 арт 19.11 КаАП за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі». І пастанавіла накласці арышт на два мабільныя тэлефоны ў якасці закладу.
Суддзя прызнала Аллу Грудніцкую вінаватай за тое, што ў яе Instagram супрацоўнікі міліцыі знайшлі падпіску на старонку замежнага СМІ, прызнанага ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкім. Свае віны з судзе жанчына не прызнала, патлумачыўшы, што яна не мела намеру распаўсюджваць адтуль інфармацыю.
22 жніўня жанчыну судзілі зноў, і зноў аштрафавалі. Але падрабязнасці пакуль не вядомыя.
Яе мужа, стаматолага Аляксандра Грудніцкага, суддзя Наваполацкага гарсуду Зінаіда Балаболава таксама асудзіла за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі». 18 жніўня, калі ён ужо быў пад арыштам, яна прысудзіла мужчыну другі арышт, таксама на 15 сутак. Паводле праваабаронцаў, адбываць яго мужчыну могуць пакінуць адразу па сканчэнні першага.
https://vkurier.news/navapolackaga-lekara-stamatolaga-alyaksandra-grudnickaga-dvojchy-asudzili-na-15-sutak/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!