Ператрусы і затрыманні ў Віцебску 1 снежня

Автор:
Опубликовано:
1
Декабрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Витебск Политика


У Віцебску ад самага ранку 1 снежня супрацоўнікі МУС прыйшлі з ператрусамі да віцебскіх актывістаў Міколы Качурца і Уладзіміра Кійко. Таксама не выходзіць на сувязь праваабаронца і былы палітвязень Міхаіл Жамчужны, у якога на 1 снежня быў прызначаны суд з нагоды зменаў патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Пра тое, што да яго «ломяцца міліцыянты», актывіст Уладзімір Кійко сам паспеў паведаміць у сацыяльных сетках, пасля чаго сувязь з ім знікла. Ад самай раніца супрацоўнікі МУС прыйшлі і да віцябляніна Міколы Качурца. Пра гэта паведаміла ягоная жонка.

Як паведамляюць праваабаронцы, былі затрыманыя Уладзімір Кійко, Мікола Качурэц і Міхаіл Жамчужны. Праз некаторы час з тэлеграм-акаўнта Жамчужнага нам напісалі: «На званкі не адказваю. Я на волі». Удакладняем імнфармацыю.

Міхаіл Жамчужны паведаміў у 13.30, што толькі што выйшаў з допыту. У яго прайшоў ператрус. Ён на волі. «Паказанняў ніякіх не даваў. Беражыце сябе. Менск шукае арганізатараў і фінансістаў пратэстаў», — паведаміў Жамчужны.

Пасля 14.00 на сувязь з праваабаронцамі выйшаў Уладзімір Кійко. Па ягоных словах, да яго прыходзілі з ператрусам, але ён пазбег затрымання і ператрусу. Зараз знаходзіцца на волі.

Вобшукі і затрыманні адбываюцца 1 снежня ва ўсёй краіне, піша vitebskspring.org.

Паўтара года «хіміі» – за чарговую абразу даішніка Ігара Вольніча. Прысуд набыў законную моц

Метки: ,
Комментарии: