Полацкі прафсаюзны актывіст Віктар Стукаў выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Автор:
Опубликовано:
31
Март
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



29 сакавіка выйшаў на волю актывіст  Свабоднага прафсаюза Беларускага Віктар Стукаў. Яго затрымалі сілавікі 14 сакавіка ў Полацку з прымяненнем кайданоў. Дома ў яго правялі  ператрус, забралі тэхніку і ўсе прадметы бел-чырвона-белага колеру. І спрабавалі запісаць ў ім пакаяльнае відэа. Але ў сілавікоў нічога не атрымалася, бо актывіст спаслаўся на артыкул 27 Канстытуцыі і не стаў нічога гаварыць. Пасля яго завезлі ў Полацкі ІЧУ і на наступны дзень судзілі па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП за лайк у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» матэрыяла з ютуб- канала «Радыё свабода». Хоць  прафсаюзны актывіст не прызнаў сваёй віны, але суддзя Уладзімір Бясецкі ўсё адно прысудзіў яму 15 сутак арышту.

Пасля суда Віктара Стукава адвезлі адбываць пакаранне ў Віцебскі ІЧУ. Там ён сядзеў у васьмімясцовай камеры, у якой часам было 9 чалавек. Стаўленне да Віктара Стукава было як і да ўсіх палітычных.  Яму не давалі не толькі пасцельнай бялізны, але і матрацаў, таму яму даводзілася спаць на падлозе. У выніку Віктар выйшаў ў ІЧУ хворым і цяпер лякуецца дома.

Прафсаюзны лідар  абскарджваў пастанову Полацкага суда ў Віцебскім абласным судзе, але безвынікова. Суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова пакінула пастанову Полацкага суда без зменаў, а скаргу Віктара без задавальнення.

Нагадаем, напярэдадні затрымання Віктара Стукава на волю выйшла яго жонка Святлана Стукава, якая таксама была асуджаная па ч.2 артыкула 19.11 і адсядзела 15 сутак, а пасля была звольненая з працы.

https://vkurier.news/polackaga-aktyvista-spb-viktara-stukava-asudzili-na-15-sutak/

Метки: , ,
Комментарии: