Працягваецца ціск на палітвязняў з боку адміністрацый калоній

Автор:
Опубликовано:
3
Август
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика



Працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да жыхароў Віцебскай вобласці, якія актыўна выказвалі сваю пазіцыю пад час пратэстаў 2020-2021 гадоў. Асабліва цяжка даводзіцца тым грамадзянскім актывістам, якія знаходзяцца ў месцах адбыцця пакарання.

Палітвязня Яўгена Харашкевіча за тыдзень да дня народзінаў у калоніі змясцілі ў ШІЗА

Палітвязень Яўген Харашкевіч перастаў выходзіць на сувязь са сваякамі, да яго не пусцілі адваката. Па папярэдняй інфармацыі, Яўгена змясцілі ў штрафны ізалятар, але тэрмін і прычыны невядомыя.

8 жніўня Харашкевіч адзначыць 28-годдзе за кратамі, але, меркавана, у ШІЗА. Ягоная жонка прапаноўвае дасылаць віншаванні на тэлеграм-акаўнт @pozdravlenie_khoroshkevich, каб яна змагла перадаць мужу ўсе віншаванні.

Нагадаем, Яўгена затрымалі 18 студзеня 2021 у Наваполацку. Яго абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Суд над Харашкевічам праходзіў у закрытым рэжыме. Віцебскі абласны суд 16 верасня асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі.

Падтрымайце Яўгена: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Яўгену Аляксандравічу Харашкевічу.

Палітвязня Андрэя Новікава амаль да дня вызвалення змясцілі ў ПКТ

Стала вядома, што палітвязня Андрэя Новікава, у якогда сканчваецца тэрмін зняволення 29 кастрычніка, змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) да 13 кастрычніка. Перад гэтым палітвязня ў калоніі чатыры месяцы ўтрымлівалі ў адзіночнай камеры, а ў сакавіку Андрэя закідвалі ў карцар на 39 дзён. Лісты да Андрэя не даходзяць, нават заказныя.

Нагадаем, палітвязня, які падчас прадвыбарчай кампаніі 2020 года быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, утрымлівалі 7 месяцаў у межах «справы Ціханоўскага».

26 лістапада 2020 году Новікава дэпартавалі ў Расію, забараніўшы наведваць Беларусь цягам 10 гадоў. Але мужчына ўсё ж такі прыехаў у Беларусь, каб наведаць жонку з дзецьмі. 5 жніўня палітвязня асудзілі да 2 гадоў калоніі.

Падтрымаць Андрэя: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Новікаву Андрэю Анатольевічу.

vitebskspring.org

Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага ў дзень народзінаў змясцілі ў ШІЗА

Метки: ,
Комментарии: