Прадстаўнікі грамадскасці не знайшлі парушэнняў у калоніі, дзе адбывае пакаранне палітвязень Віктар Бабарыка
Чатыры члены Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным Упраўленні юстыцыі аблвыканкама наведала 1 чэрвеня наваполацкую папраўчую калонію № 1», у якой утрымліваецца больш за 100 палітвязняў. Пасля завяршэння праверкі калоніі старшыня камісіі Уладзімір Каташук выказаў агульную думку аб тым, што ва ўстанове створаны неабходныя ўмовы для ўтрымання асуджаных і іх выпраўлення, а таксама тое, што падчас кантролю ўдзельнікі не выявілі парушэнняў правоў і законных інтарэсаў асуджаных.
Падчас наведвання папраўчых устаноў члены камісіі вывучалі ўмовы побыту, харчавання асуджаных, арганізацыю іх працаўладкавання, вольнага часу, медыка-санітарнага забеспячэння, захаванне правоў асуджаных на веравызнанне.
У жылых блоках (па атрадах) абсталяваны пакоі, у якіх, у залежнасці ад плошчы, пражывае розная колькасць асуджаных (ад 4 да 12). Гэтыя памяшканні адпавядаюць санітарна-гігіенічным нормам.
Праведзены агляд харчаблока. Маюцца цэхі: хлебны, варачны, дыетычных страў, мыйны. Памяшканні і абсталяванне знаходзяцца ў чысціні, санапрацоўка праводзіцца штодзень.
Выяўлена, што на тэрыторыі ўстановы функцыянуе медсанчастка. Ёсць стаматалагічны, фізіятэрапеўтычны, рэнтгеналагічныя кабінеты. Абсталяваны ізалятар на 30 койка-месцаў. Паслугі вузкіх медыцынскіх спецыялістаў асуджаныя атрымліваюць ва ўстанове аховы здароўя «Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца».
Кіраўніцтва ПК расказалі членам камісіі, як у калоніі ўстановах арганізаваны працэс навучання і атрымання спецыяльнасцей.
Так, у калоніі арганізаваны працэс навучання і атрымання рабочых спецыяльнасцей: качагара, мантажніка, зваршчыка і інш.
З 2015 года ў папраўчых установах Рэспублікі Беларусь асуджаныя маюць магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі ў дыстанцыйнай форме.
Асуджаныя маюць магчымасць атрымаць дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі, пасля заканчэння курса навучання ва ўстанове адукацыі «Полацкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».
Грамадскім кантралёрам прадэманстравалі як праводзіцца рамонт некаторых памяшканняў калоніі.
Пад час пасяшчэння новаполацкай калоніі, працу грамадскіх назіральнікаў курыраваў і апекаваў назіральнікаў намеснік начальніка УДВП МУС па Віцебскай вобласці М. Кацюруба.
https://vkurier.news/mestonaxozhdenie-viktora-babariko-neizvestno/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!