Праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнем жыхара Віцебска — Аляксандра Васіна

Автор:
Опубликовано:
31
Декабрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


27 снежня праваабарончыя арганізацыі Беларусі заявілі аб прызнанні васьмі чалавек палітвязнямі. Сярод іх — віцяблянін Аляксандр Васін, асуджаны на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за абразу супрацоўніка міліцыі. Цяпер ён адбывае пакаранне ў Папраўчай установе адкрытага тыпу №55, якая размешчана ў Мінску.

Паводле абвінавачання, 15 мая 2020 года Васін у «Аднакласніках» змясціў да публікацыі з фотавыяўленнем супрацоўніка міліцыі ў форменным абмундзіраванні абразлівы каментар.

3 жніўня ў судзе Першамайскага раёна горада Віцебска паводле арт. 369 КК прызналі вінаватым 41-гадовага Аляксандра Васіна. Суддзя Міхаіл Юрчанка прысудзіў яго да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у ВУАТ — «хіміі».

Паводле абвінавачання, 15 мая 2020 года Васін у «Аднакласніках» размясціў да публікацыі з фотавыяўленнем супрацоўніка міліцыі ў форменным абмундзіраванні абразлівы каментар. У судовым паседжанні віну Аляксандр прызнаў цалкам і раскаяўся ў зробленым. Ён матываваў свой супрацьпраўны ўчынак тым, што здзейсніў яго пасля прачытання негатыўных каментароў да дадзенай публікацыі.

Цяпер ён добраахвотна выплаціў пацярпеламу работніку міліцыі матэрыяльнае кампенсаванне маральнай шкоды ў памеры 800 рублёў, піша vitebskspring.org.

З віцебскай калоніі «Віцьба-3» выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Дземух

Метки: , ,
Комментарии: