Праваабаронцы прызналі палітвязнем Александра Міхайлава
Беларускія праваабарончыя арганізаціі 8 лютага зрабілі заяву пра прызнанні палітвязнямі 5 зняволеных па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса краіны. Сярод прызнаных лічыцца і прадпрымальнік з Віцебску Александр Міхайлаў.
4 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага жыхара Віцебска дырэктара ПУП Аляксандра Міхайлава.
Суддзя Сяргей Будрэвіч прызнаў падсуднага вінаватым у пагрозе ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі (арт. 366 КК РБ), абразе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адбываннем пакарання ў калоніі з агульным рэжымам.
Падчас судовага працэсу, бок абвінавачання прадстаўляў памочнік пракурора Віцебску Аляксандр Філіпенка.
Праваабаронцы настойваюць на неадкладным вызваленні палітвязня Аляксандра Міхайлава і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да яго.
Адрас для лістоў: СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2.
Уладальніка аграсядзібы Алега Раманчыка асудзілі на тры гады «хіміі»
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!