Праводзіны ў войска на новы лад: з кілбасой і БРСМам

Автор:
Опубликовано:
26
Октябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область


Даўно адышлі ў мінулае камсамольскія вяселлі, калі сямейную ўрачыстасць спрабавалі замяніць чымсьці  больш адпаведным для «будаўнікоў камунізму». Але на Аршанскім мяса-кансервавым камбінаце вырашылі запачаткаваць новую традыцыю ў падобным стылі. Навабранцу Дзмітрыю Малашэўскаму зладзілі праводзіны ў войска з удзелам адміністрацыі прадпрыемства і прадстаўнікамі БРСМ. Мяркуючы па тым, што імпрэза сталася нагодай для артыкула ў абласной газеце,  арганізатары прэтэндуюць на арыгінальнасць і… «галачку» у графе» патрыятычнае выхаванне моладзі».

1-га лістапада хлопец накіруецца служыць у танкавыя часткі, прычым гэты род войскаў ён абраў для сябе сам. А за паўтара тыдні да адпраўкі маладому эканамісту, які адпрацаваў на камбінаце ўсяго 3 месяцы, зладзілі ўрачыстыя праводзіны ў войска.

Паводле газеты «Витебские вести», Дзмітрыя праводзілі «всем большим дружным коллективом», прадстаўнікі якога ў новых куртачках з літарамі «БРСМ» сабраліся каля бюста былога работніка мясакамбіната Героя Савецкага Саюзу Мікалая Карначонка, усталяванага на тэрыторыі прадпрыемства. «Торжество», як вызначыла фармат мерапрыемства абласная газета, адкрыла намесніца генеральнага дырэктара Ніна Карпалава. Пасля яе словаў пра «школу мужества и закалки мужского характера» і пажаданняў абараняць Радзіму выключна ў мірны час, да хлопца звярнуліся «члены первичной организации БРСМ, руководители отделов. Они посвятили ему стихи собственного сочинения, вручили памятные подарки». Сярод падарункаў асабліва вылучаўся вялікі кошык з «палкамі» вэнджаных кілбасаў…

У адказ хлопец паабяцаў годна несці службу, памятаць пра подзвіг дзядоў у часе Другой Сусветнай вайны, не зганіць гонар прадпрыемства, якое ўрачыста выправіла яго ў войска, і аддана бараніць сваю краіну.

На паводзінах Дзмітрыя Малашэўскага прагучала шмат прыгожых і слушных словаў. Магчыма, кожнаму навабранцу была б прыемнай такая ўвага з боку ягонага кіраўніцтва, суполкі БРСМ і гд. Аднак пакуль гэта адзінкавы выпадак, калі юнака праводзяць у войска настолькі ўзорна-паказальна. Ці паказушна. Бо ў ранейшыя гады, не прысвечаныя адмыслова «гістарычнай памяці»,  паралелі з удзельнікамі мінулай вайны не былі настолькі ідэалагічна запатрабаванымі.

https://vkurier.news/v-vitebskoj-oblasti-startoval-osennij-prizyv-dlya-sluzhby-v-armii/

Метки: ,
Комментарии: