Прысуд палітвязню Сяргею Іванову ўступіў у сілу. Яму прыйдзецца адбыць 3 гады пазбаўлення волі
10 снежня 2021 года Калегіяй па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда ў складзе старшынствуючага суддзі Дзяніса Губанава, суддзяў Святланы Івановай і Ларысы Сініцынай разгледзела апеляцыйную скаргу асуджанага, прызнанага праваабаронцамі палітвязнем, Сяргея Іванова. Калегія не знайшла з боку суда першай інстанцыі парушэнняў матэрыяльнага і працэсуальнага законаў. І прыняла рашэнне скаргу палітвязня пакінуць без задавальнення, а рашэнне суда Віцебскага раёна без зменаў.
Пад час разгляду справы, суддзі Калегіі пагадзіліся, што ў дзеяннях Іванова ўтрымоўваюцца прыкметы блакавання транспартных камунікацый (шляхам стварэння перашкод, усталявання пастоў ці іншым спосабам), аднак для кваліфікацыі іх як крымінальнага злачынства. Суд адмовіўся прымаць довады абароны пра тое, што ў дзеяннях Іванова намя складу злачынства і тое, што ён аплаціў матэрыяльную шкоду Беларускай чыгунцы.
Цяпер прысуд уступіў ў законую сілу і Іванова накіруюць у папраўчую калонію, дзе ён будзе, паводле прысуду па ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 309 Крымінальнага кодэксу, адбываць пакаранне ў выгладзе трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыма, піша vitebskspring.org.
Суд Наваполацка прысудзіў удзельніку пратэстаў 4 годы пазбаўлення волі
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!