Разам з усімі вамі «Віцебскі кур’ер news» стаў лепшым медыяпраектам года!

пераможца ў «Грамадскім фуршэце» горада


«Віцебскі кур’ер news» стаў пераможцам у гарадскім конкурсе на лепшую грамадскую ініцыятыву.

“Грамадскі фуршэт” павінен быў адбыцца і планаваўся нашай камандай на пачатак красавіка, але мы, як і ўсе адказныя грамадзяне, сядзім зараз дома, паспяваючы толькі гартаць стужку і верыць у лепшае.

Тым не менш, абвяшчэнне вынікаў нашай актывісцкай галасаванкі мы вырашылі не пераносіць, а ўжо зараз адзначыць і падзякаваць тым, хто зрабіў нешта вартае ўвагі ў 2019-м. Спадзяемся, гэта хоць крыху падыме вам настрой і вы разам з намі ўзгадаеце пра тых, хто адзначыўся ў полі грамадсказначнай актыўнасці ў Віцебску і вобласці ў мінулым годзе, — паведамляе агульнавядомы партал Віцебск для мяне”, які і праводзіў «фуршэт».. 

У 9 намінацыях 14 пераможцаў, сярод якіх і «Віцебскі кур’ер news«. Наша каманда перамагла ў намінацыі «Лепшы медыяпраект года». І гэта сапраўды вялікі штуршок і ў медыясупольнасці, і ў нашай каманднай свядомасці. Цяпер «Віцебскі кур’ер» — гэта не толькі інтэрнэт-газета, але і грамадская пляцоўка, якая аб’яднала вакол сябе валанцёраў, дабрачынныя праекты і проста грамадскія суполкі.

Вось як акрэсліў нашыя супольныя намаганні партал “Віцебск для мяне”:

Медыя-гісторыя, за якой сачыла ўся тусоўка зацікаўленых “віцебскіх”, як адзін “Віцебскі кур’ер” ператварыўся ў два, а потым зноў у адзін — “Віцебскі кур’ер news”, за якім мы сочым і чытаем зараз. Ну а калі шчыра, то ад усёй душы выказваем сваю павагу камандзе прафесійных журналістаў, якія ўчапіліся і змагаліся за сваё выданне і працягваюць сёння рабіць годную журналістыку. Дзякуем за гэта і віншуем!

Шчырыя словы падзякі надаюць нашай камандзе вялікі стымул для далейшага развіцця. Мы вельмі будзем імкнуцца да добрай рэпутацыі сярод нашых чытачоў і будем сумленна рабіць сваю справу. Вялікі дзякуй за такі давер!

Сярод пераможцаў «Грамадскага фупшэта» ёсць шмат суполак і людзей, з якімі мы супрацоўнічаем ужо і будзем супрацоўнічаць найдалей.

Так, мы імкнуліся распавядаць вам пра ўсе цікавосткі з бясплатных лекцыйных курсаў для ўсіх “Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя”.

Мы даўно і плённа працуем з прытулкам для бяздомных жывёл «Добрык».  І, канечне, расказвалі чытачам пра дабрачыннае графіці ў прытулку. Па словах ўдзельніка творчага аб’яднання #Youfeelmyskill Яна Кузьміна, аўтара фірмовага графіці, гэта хіба што першы дабрачынны праект, які вельмі ўдалы і прыгожы.

Дзіцячая кніжная крама “Абажурчык”  — унікальнае месца для дзяцей, сапраўдны клуб для маленькіх аматараў чытання і забавак — не раз была героем нашых рэрпартажаў.

Пра лідара года  Максіма Жукава з яго «сацыяльнай нагрузкай», сядзібай сядзіба Адамава ў вёсцы Вялікія Лётцы, аднаўленнем і рэстаўрацыяй якой ён займаецца, мы расказвалі не раз.

Акрамя таго, пераможцам у намінацыі «Культурніцкі праект» стаў Нацыяльны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа за пастаноўку “Ваўкалак”. Прэм’ера адбылася на коласаўскай сцэне 11 снежня і захапіла ўсіх. “Ваўкалак” пастаўлены па аповедах Яна Баршчэўскага з кнігі “Шляхціч Завальня”.

У намінацыі лепшы «Адукацыйны праект» перамаглі ОГО Віцебск. Гэта адукацыйны праект новага фармату ў горадзе, дзе зразумелай мовай слухачам распавядаюць пра актуальныя тэмы і фарматы. У 2019 годзе ініцыятыўная група праекта правяла каля 10 крутых івэнтаў для шырокай аўдыторыі, гэта былі і лекцыі, і воркшопы, і дыскусіі.

Дабрачынная супольнасць “Добрае сэрца” — гэта адна з найбольш пазнавальных арганізацый горада, дзе знайшлі сябе ў дапамоге іншым звыйчыня людзі. Асноўныя напрамкі дапамогі — дзіцячыя дамы, прытулкі, інтэрнаты, а таксама шматдзетныя і незабяспечаныя сем’і.

Ігар Загрэкаў стаў лідарам года. Наш полацкі калега плённа папрацаваў на ніве актывізму. Ён рэалізоўвае шэраг праектаў на Полаччыне, адзін з выбітнейшых у гэтым годзе — “Радасць быць разам”, скіраваны ў тым ліку і на працу з уразлівымі групамі насельніцтва.

Лепшы ўнёсак у развіццё суполнасці — Адкрыты кубак Хмелю. Гэта ініцыятыва за падтрымку спорта і здаровага ладу жыцця! Гэта свята футбола, пазітыву, добрага настрою. Гэта сустрэча старых і новых сяброў і штогадовы турнір сярод аматарскіх каманд па міні-футболе.

Партал “Віцебск для мяне” выказвае шчырую падзяку за асвятленне жыцця рэгіёна аднаму з вартых СМІ Віцебшчыны — парталу “Народныя навіны Віцебска” і годнаму тэлеграм-каналу Vitebsk4people, які аб’ядноўвае неабыякавых людзей горада. У чаце абмяркоўваюць важныя гарадскія падзеі і праблемы, у тым ліку інфраструктуру, экалогію, архітэктуру, гісторыка-культурную спадчыну.

Обращение к читателям «Дорогие читатели «Витебского курьера»!».

«Витебский курьер» запустил свой секретный телеграм-канал.

Подписывайтесь на нас в: Яндекс. Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!