«Русский с удовольствием». Чарговая спроба прасоўваць «рускі свет» праз папулярызацыю рускай мовы
У Аршанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы пры падтрымцы фонду «Русский мир» стартаваў цыкл мерапрыемстваў пад назвай «Русский с удовольствием». Асноўная мэта гэтага «інтэлектуальнага марафону» — папулярызацыя і прасоўванне рускай мовы. Звяртае на сябе ўвагу, што нічога падобнага для падтрымкі беларускай мовы ў Оршы ніколі не праводзілася.
Адкрыццё цыклу адбылося ўрачыста, з удзелам найлепшых творчых калектываў Аршанскага раёна. На мерапрыемства запрасілі не толькі навучэнцаў палітэхнічнага каледжа, але і вучняў іншых установаў адукацыі. Атмасферу, якую спрабавалі стварыць арганізатары, добра ілюструе апісанне ў «Аршанскай газеце»: «Музычная кампазіцыя “Матушка зямля” ў выкананні выкладчыцы дзіцячай школы мастацтваў № 2 горада Оршы Кацярыны Шахоўскай стварыла ў гледачоў душэўную атмасферу, якая адпавядае рускім нацыянальным традыцыям», піша vitebskspring.org.
Моладзі, якая па гістарычных прычынах дрэнна валодае сваёй роднай мовай, будуць прышчапляць каштоўнасці мовы суседняй дзяржавы. У межах марафону для беларускіх падлеткаў запланаваныя такія мерапрыемствы, як віктарына «Могу писать», анлайн-вэбінар «Десять способов повысить культуру речи», конкурс даследчых праектаў «Лінгвістычны слоўнік» і творчы конкурс «Я пишу тебе письмо…».
Мясцовыя ўлады, нягледзячы на гучныя размовы пра патрыятызм, цалкам ухваляюць такія «марафоны», падчас якіх фарміруецца цікавасць да культуры іншай краіны, пры гэтым фактычна ігнаруючы ўласныя беларускія культурныя традыцыі на карысць «рускага свету».
Нагадаем, што зусім нядаўна, 26 лістапада, у дзень народзінаў класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, у Віцебску пачалі ствараць Цэнтр рускай мовы і культуры. А вось 94-я ўгодкі пісьменніка-земляка ў Оршы практычна не былі адзначаныя на афіцыйным узроўні.
Эльвира Мирсалимова знает, как распознать «змагара» и измерить «русскость» в беларусах
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!