Што адбываецца з музыкам Банцэрам, якога чакалі на волі

Автор:
Опубликовано:
4
Ноябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Рок-музыканта з Горадні Ігара Банцэра вярнулі зь віцебскага СІЗА на віцебскую «хімію» 29 кастрычніка і зьбіраліся 1 лістапада пакараць карцарам. Ягонага выхаду на волю чакалі ў пачатку лістапада, але цяпер незразумела, што зь ім будзе далей і калі яго вызваляць.

Як стала вядома блізкім ад Ігара Банцэра, тры дні ён быў на каранавірусным карантыне на віцебскай «хіміі», як патрабуюць правілы. 1 лістапада яго зьбіраліся зьмясьціць у карцэр за тое, што 31 кастрычніка ён удзень ляжаў на ложку, а не сядзеў. Але ў апошні момант не зрабілі гэтага.

Прыехаа лекарка і паставіла папярэдні дыягназ ВРЗ, прызначыла пасьцельны рэжым. На колькі дзён, невядома.

«Карцару я не перажыву. У мяне цяпер вельмі слабое здароўе. Нават галадаць ужо ня трэба», — сказаў музыка пасьля вяртаньня на «хімію».

Ягонае здароўе пагоршылася пасьля «сухой галадоўкі» ў сакавіку. Да таго ж пасьля турмы знайшлі гепатыт С.

Як стала вядома, у другой палове дня 1 лістапада Ігара Банцэра ўсё ж забралі ў ШІЗА віцебскага ізалятару часовага ўтрыманьня.

Ігара Банцэра вярнулі на «хімію» празь ягоную скаргу на тое, што яго ўзялі пад варту адразу пасьля суду 29 верасьня. Цяпер, магчыма, чакаецца новы суд або іншыя працэсуальныя дзеяньні, якія вырашаць, што зь ім будзе далей, піша vitebskspring.org.

Палітвязня Ігара Банцэра вярнулі з калоніі на «хімію»: пракурор апратэставаў рашэнне суду

Метки: , ,
Комментарии: