Шумілінскага хірурга судзяць за «экстрэмізм»: што вядома пра справу Ігара Гудкова
У Шуміліне 31 студзеня старшыня раённага суда Інна Грабоўская разбярэ адміністрацыйную справу супраць загадчыка хірургічнага аддзялення ЦРБ Ігара Гудкова. Яго абвінавачваюць па ч.2 арт.19.11 КаАП («распаўсюд экстрэмізму»), піша vitebskspring.org.
Гудкоў – шматдзетны бацька і вядомы ў раёне лекар. У 2020 годзе ён ледзь не страціў працу з-за рэарганізацыі сістэмы аховы здароўя, якая прывяла да скарачэння медычных пасад. Тады жыхары Шуміліншчыны падтрымалі яго, адправіўшы калектыўны ліст з падпісамі амаль тысячы чалавек. У выніку Гудкову прапанавалі поўную стаўку хірурга.
У мінулым годзе Ігар Гудкоў быў адзначаны падзякай Міністра аховы здароўя да Дня медработніка. Раней ён таксама займаў пасаду намесніка галоўнага ўрача Шумілінскай ЦРБ і курыраваў працу сельскіх ФАПаў.
Витебщина: в первый послевыборный день судили минимум 8 человек по политическим статьям
Поддержите команду «Витебский Курьер news» донатом!
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!