Шумілінская арганізацыя «Беларускага фонду міру» выступіла супраць акцый за мір

Автор:
Опубликовано:
22
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



Афіцыйны сайт шумілінскай раённай газеты «Герой працы» апублікаваў ліст старшыні мясцовай суполкі «Беларускага фонду міру» Людмілы Шаўцовай, у якім яна заклікае грамадзян не браць удзелу ў акцыях супраць вайны. І просіць грамадзян быць пільнымі.

Артыкул пад загалоўкам «Фонд міру папярэджвае: Асцярожна! Фэйк!» з’явіўся на сайце раённай газеты 18 лютага.

«Шумілінская раённая арганізацыя грамадскага абʼяднання «Беларускі фонд міру» даводзіць да Вашай увагі, што на прасторах інтэрнэту размешчаны заклік ад імя Фонду міру выходзіць на прахадныя прадпрыемстваў, офісаў з лозунгамі «Супраць вайны». Просяць сфатаграфавацца і адправіць на ўказаны сайт фота і відэаматэрыялы», – піша кіраўнік раённага аддзялення грамадскай арганізацыі Людміла Шаўцова.

І паведамляе, што гэтую акцыю рэспубліканская арганізацыя грамадскага абʼяднання «Беларускі фонд міру» не ініцыявала.

Шаўцова настойліва просіць грамадзян, каб «ніякіх фотаздымкаў з масавым удзелам сваіх работнікаў і відэаматэрыялаў, ніякіх справаздач аб нібыта праведзенай акцыі ні на ўласных сайтах, ні ў сацыяльных сетках не размяшчаць!»

шумилина

Чаму кіраўніцтва арганізацыі, якая мусіць змагацца за мір, выступае супраць грамадзянскіх акцый у падтрымку міру, застаецца загадкай. Ці гэта значыць, што «Беларускі фонд міру» выступае за магчымую ваенную агрэсію ў дачыненні Украіны? Пра гэта можна толькі здагадвацца.

vitebskspring.org

У Віцебску ствараюць спецгрупы для рэагавання на «надзвычайныя сітуацыі» падчас «рэферэндуму»

 

Метки:
Комментарии: