Сімвал Новага года вырабляюць у Обалі

Автор:
Опубликовано:
23
Декабрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область


На Обальскім керамічным заводзе выпускаюць не толькі цэглу. Тут ёсць участак керамікі, дзе працуюць майстры мастацкіх вырабаў. І штогод адзін з накірункаў працы – гэта навагоднія сувеніры. Іх звычайна пачынаюць вырабляць прыкладна за два месяцы да Калядаў і Новага года, каб сувеніры трапілі ў продаж.

оболь1
Фото: okz.by
оболь2
Фото: okz.by
оболь3
Фото: okz.by
оболь4
Фото: okz.by

Вось і сёлета ў заводскай краме, якая працуе штодня, апроч выходных, можна набыць керамічных трусікаў, якія будуць сімвалам новага 2023 года. Эскізы ўсёй сувенірнай прадукцыі майстры прыдумляюць самі, таму пакупнік ніколі не знойдзе два абсалютна аднолькавыя сувеніры – кожны выраб абсалютна арыгінальны. І попыт на навагоднюю прадукцыю з Обалі ёсць, бо кожны сувенір – гэта практычна твор мастацтва.

Ратуша запрашае на “Святочны кірмаш”

Метки: ,
Комментарии: