Скаргу праваабаронцы Ірыны Траццяковай разгледзіць камітэт па правах чалавека

Автор:
Опубликовано:
30
Август
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


У жніўні 2021 Ірына Траццякова, сябра праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі Камітэт», накіравала індывідуальнае паведамленне ў Камітэт ААН па правах чалавека. Яна лічыць, што беларуская дзяржава парушыла яе правы на свабоду слова і мірныя сходы, а таксама права на справядлівае разбіральніцтва яе справы кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом.

Усё пачалося з таго, што 19 чэрвеня 2020 года Ірына Траццякова па заданні РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» ажыццяўляла ў Віцебску маніторынг мірнага сходу.

Не зразумела па якой прычыне ўлады палічылі яе удзельнікам масавага мерапрыемства, а не назіральнікам, і 10 сакавіка 2021 суддзя суда Чыгуначнага раёна Віцебска Святлана Варатынская прыцягнула Траццякову да адміністрацыйнай адказнасці. Згодна з пастановай суда за ўдзел у акцыі Ірына была аштрафаваная на 580 рублёў.

Згодна працэсуальнаму закону, праваабаронца абскардзіла пастанову суддзі Варатонскай у Віцебскім абласным судзе. Аднак судзьдзя Віцебскага абласнога суду Андрэй Прэйс пакінуў скаргу праваабаронцы без задавальненьня і рашэнне Чыгуначнага суда набыла законную сілу.

Прайшоў усе інстанцыі па абароне сваіх грамадзянскіх правоў і права публічна выконваць абавязкі ў рамках Статута праваабарончай арганізацыі, Траццякова звярнулася з індывідуальным паведамленнем у Камітэт ААН па правах чалавека.

Трэба нагадаць, што ва заўвагах агульнага парадку №37 Камітэт звярнуў увагу уладаў на тое, што асабліва важную ролю ў поўным ажыццяўленні права на мірныя сходы адыгрываюць журналісты, праваабаронцы, назіральнікі на выбарах і іншыя асобы, якія ўдзельнічаюць у маніторынгу або справаздачнасці ў дачыненні да сходаў. Гэтыя асобы маюць права на абарону ў адпаведнасці з Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Ім не можа быць забаронена выконваць гэтыя функцыі або неабгрунтавана абмяжоўваць іх выкананне, у тым ліку ў частцы маніторынгу дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

У заўвагах таксама пазначана пра тое, што грамадзянскія актывісты і журналісты не павінны падвяргацца рэпрэсіям або пераследам у іншай форме, а іх абсталяванне не павінна канфіскоўвацца або пашкоджвацца. Нават калі сход абвешчана незаконным або разагнана, гэта не азначае спынення права весці маніторынг. Маніторынг сходаў з’яўляецца адным з прыкладаў належнай практыкі для незалежных нацыянальных праваабарончых устаноў і няўрадавых арганізацый.

«Пры разглядзе справы Ірыны Траццяковай суд не быў кампетэнтным. Накладанне на яе адміністрацыйнага спагнання за ажыццяўленне маніторынгу мірнага сходу, ёсць ні што іншае як ухіленне Рэспублікі Беларусь ад узятых абавязацельстваў па недапушчальнасці здзяйсняць дзеянні, накіраваныя на знішчэнне правоў і свабод, прадугледжаных Пактам» — лічыць праваабаронца Павел Левінаў.

Праваабаронца спадзявацца, што скарга будзе зарэгістраваная, у межах аанаўскіх працэдур, і Камітэт ва ўстаноўленыя тэрміны, разгледзіць зварот Трэццяковай па сутнасці, піша vitebskspring.org.

Віцебскія ўлады – праваабаронцу Паўлу Левінаву: Дыялогу не будзе!

Метки: , , ,
Комментарии: