Спіс палітвязняў папоўніўся двума прозвішчамі жыхароў Віцебскай вобласці

Автор:
Опубликовано:
12
Июль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Праваабаронцы канстатуюць, што ў апошнія месяцы павелічваецца колькасць выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Амаль штодня грамадскія арганізацыі выступаюць з заявамі ў якіх прызнаюць беларускіх грамадзян палітвязнямі.

Так, 12 ліпеня, на падставе атрыманай інфармацыя пра жыхара Воршы Алякся Чэкеля, які быў асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і жыхара Віцебскага раёна Аляксей Вячэрня, таксама асуджанага за абразу кіраўніка дзяржавы да 1 года і 9 месяцаў пазбаўлення волі, прізналі абодвух  палітычнымі зняволенымі.

У сваёй заяве, прадстаўнікі беларускай правабарончай супольнасці, у чарговы раз падцвярдзілі свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і афіцыйных сімвалаў.

vitebskspring.org

Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях

Метки: , ,
Комментарии: