Сталі вядомыя наступствы ўчорашніх затрыманняў у Наваполацку: штрафы і «суткі»

Автор:
Опубликовано:
25
Май
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



Суддзя Наваполацкага гарадскога суду Зінаіда Балаболава пастанавіла пакараць некалькі чалавек па так званых «палітычных» адміністрацыйных справах. Не ўсе артыкулы, згодна з якімі людзей прызналі вінаватымі, вядомыя дакладна. Але «стаханаўская» праца Зінаіды Балаболавай уражвае: цягам усяго дня яна судзіла затрыманых учора навапалачанаў, у тым ліку супрацоўнікаў Полацкага дзяржаўнага ўніверстэта. Сярод асуджаных — 73-гадовая кандыдатка тэхнічных навукі, дацэнтка кафедры геадэзіі і геаінфармацыйных сістэм Галіна Шараглазава. Паводле судовай пастановы, жанчыне сталага веку давядзецца 10 сутак правесці за кратамі. Артыкул, паводле якога пакаралі спадарыню, пакуль не вядомы.

На 10 сутак арыштавана і супрацоўніца ПДУ, выкладчыца кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Алена Храмцова. Суд прызнаў яе вінаватай за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Вядомы мясцовы актывіст Алег Крайко асуджаны адразу паводле двух артыкулаў — 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) і 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Вырак — 26 сутак арышту.

За «несанкцыянаванае пікетаванне на 60 базавых велічыняў (2 200 руб.) наваполацкі суд аштрафаваў Ксенію Зуеву, на 30 базавых велічынь (1 100 руб.) аштрафавана Кацярына Швалюга. Таксама пакараная штрафам і Паліна Путро, яе правіна ацэнена судом у 20 базавых велічынь (740 руб.)

Пакуль праваабаронцам паведамілі пра лёсы толькі некаторых асобаў, затрыманых учора ў Полацку. Паводле тамтэйшай інфармацыі, сілавікі затрымалі 23 траўня не менш як 15 чалавек.

viciebskspring.org

https://vkurier.news/supraco-niki-milicyi-zatrymali-trox-supraco-nika-polackaga-dzyarzha-naga-niversiteta/

Комментарии: