Суд накіраваў справу полацкай журналісткай Цінай Палынскай на дапрацоўку
17 чэрвеня ў судзе Полацку і Полацкага раёну над Цінай Палынскай мусіў адбыцца працэс за яе допісы ў «Фэйсбуку». Як сфармулявалі абвінавачанне, жанчына не ведае, таму што суд не адбыўся. Матэрыялы справы было вырашана накіраваць на дапрацоўку ў міліцыю.
Пратакол вярнулі, бо ў ім не было ўцямна сказана, як менавіта журналістка парушыла заканадаўства, пакінуўшы ў сацыяльнай сетцы каментары наконт візіту ў Полацк патрыярха Кірыла. Напярэдадні ягонага прыезду ў кватэры Палынскіх быў праведзены ператрус, міліцыянты забралі кампутар і мабільны тэлефон Ціны Палынскай.
Журналістка знішчыла свой допіс пра Патрыярха Кірыла, аднак мяркуе, што падставамі для абвінавачання могуць стацца і іншыя яе публікацыі ў сацыяльных сетках.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!