Суд Наваполацка прысудзіў удзельніку пратэстаў 4 годы пазбаўлення волі
10 снежня судом Наваполацка быў вынесены абвінаваўчы прысуд у дачыненні да 35-гадовага жыхара Наваполацка. Суд палічыў даказаным, што ён, у жніўні 2020 года, удзельнічаў у горадзе нафтавікоў у сутыкненнях з міліцыяй і прымяніў гвалт у дачыненні да супрацоўніка мясцовага АУС.
Падчас судовага следства былі разгледжаны матэрыялы справы, паводле якіх абвінавачаны, 10 жніўня 2020 года на адной з вуліц Наваполацка ў нецвярозым стане пратэставаў супраць фальсіфікацыі вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах.
Падчас сутычкі з работнікамі міліцыі ён нанёс аднаму з іх, пацярпеламу, рукамі не менш за чатыры ўдары ў галаву. Такім чынам падсудны прычыніў траўмы міліцыянеру ў выглядзе пералому касцей носа, сінякоў правага вока і ранак.
У судовым паседжанні абвінавачаны прызнаў віну і прынёс прабачэнні пацярпеламу праваахоўніку і растлумачыў суду, што ўдзельнічаў у пратэсце выпадкова і па цікаўнасці.
Суд Наваполацка пагадзіўся з пазіцыяй боку прокурора па кваліфікацыі дзеянняў падсуднага па арт. 364 (Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) КК РБ і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 4 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Акрамя таго, на карысць пацярпелага з навапалачан судом спагнана матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды ў памеры 5000 рублёў.
Пазбегнуць максімальнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі да сямі гадоў, падсуднаму дапамагло прызнанне віны і наяўнасці на ўтрыманні малалетніх дзяцей, піша vitebskspring.org.
Віцебскія ўлады прыступілі да ліквідацыі ўстановы Рэдакцыя газеты «Віцебская трыбуна»
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!