Суд прызнаў матэрыялы 4 медыя «Віцебскай Вясны» экстрэмісцкімі
1 лютага шэраг рэсурсаў «Вясны» з’явіліўся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. «Экстрэмісцкай» была прызнаная 21 інтэрнэт-старонка Праваабарончага цэнтру — пералік іх займае ажно 2,5 старонкі ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Сярод іншага, «экстрэмісцкай» была прызнаная старонка пра «Вясну» на сайце арганізацыі Front Line Defenders, «тэг Вясны» на сайце Reform.bу, а таксама рускамоўная галоўная старонка сайту праваабарончага цэнтру — беларускамоўнай і англамоўнай версіі у спісе няма.
У спіс рэсурсаў ПЦ «Вясна», прызнаных экстрэмісцкімі рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля ад 27 студзеня 2022 года трапілі і віцебскія медыя праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Правааборонцы папярэджваюць, тых чытачоў, якія карыстаюцца інфармацыяў з чатырох пералічаных вышэй рэсурсаў аб адміністратыўнай адказнасці па ч. 2 арт. 19.11 КАаП у якой прапісана адказансць за распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
За падобнае правапарушэнне суд можа парараць накладаннем штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або арыштам тэрмінам да 15 сутак, за кожны даказаны актт распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Таму трэба быць асцярожным і абачлічым: не астаўляць каментароў пад вясноўскімі публікацыямі, не даваць на іх спасылкі і не перапошчываць матэрыялы на свае і іншыя рэсурсы.
Пракурор Віцебскай вобласці абмежаваў доступ да сайтаў, якія публікуюць заклікі да зрыву рэферэндума
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!