Суд «выпісаў» штраф у памеры 2590 рублёў за герб “Пагоня”на машыне
Суд Верхнядзвінскага раёна ў асобе Таццяны Куклінай асудзіў Наталлю Валынец па частцы 2 артыкула 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Ёй прысудзілі штраф за налепку герба “Пагоня” на машыне. Жанчына прыехала на працу ў выканкам, дзе яна працуе галоўным спецыялістам у аддзеле адукацыі, на бацькавай машыне. А на ёй быў налеплены герб “Пагоня”.
На гэта не маглі не звярнуць увагу сілавыя структуры, прыехалі міліцыянты і машыну забралі ў міліцыю. Гаспадару аўтамабіля не далі ніякіх дакументаў. Больш за месяц машына была ў міліцыі. Сілавікі не аддавалі яе гаспадару і казалі, што на машыне нібыта перабіты він-код. Не дзейнічаў нават аргумент, што машына куплена ў салоне і ўсе патрэбныя паперы на яе ёсць у гаспадара. Былі выкліканыя эксперты з Віцебска. Пасля гэтага машыну аддалі.
Нягледзячы на тое, што Наталля Валынец — удава, яна гадуе дваіх дзяцей, сын вучыцца на платным, яе збіраюцца звольніць з працы ў аддзеле адукацыі за гэты інцыдэнт. Як кажуць знаёмыя з гэтай гісторыяй, проста прыйшла каманда зверху.
Наталля Валынец абскарджвала пастанову Верхнядзвінскага суда ў Віцебскім абласным судзе, але атрымала адмову. Цяпер яна цягам месяца павінна выплаціць яшчэ і штраф.
Да таго вядома яшчэ пра дзве адміністрацыйныя справы ў Верхнядзвінскім раёне, калі людзям прысудзілі штрафы за так званую нелаяльнасць да ўладаў. Вядомаму краязнаўцу і былому вязню канцлагера Антону Бубале прысудзілі 20 базавых і канфіскавалі тэлефон за рэпосты ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук”, а таксама была аштрафаваная Наталля Васіленка на 30 базавых велічыняў.
https://vkurier.news/na-vushachchyne-zapaloxvayuc-pakarannyami-za-padpisku-na-ekstremisckiya-kanaly/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!