Судом Віцебскага раёна за распаўсюджванне «экстрэмізму» аштрафавана шматдзетная маці

Автор:
Опубликовано:
18
Май
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика



Суддзя суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня 26 красавіка прызнаў вінаватай у распаўсюджванні ў сацыяльных сетках экстрэмісцкіх матэрыялаў маці трох малалетніх дзяцей жыхарку аграгарадка Тулава Крысціну Бяляеву, і пакараў яе штрафам у памеры 740 рублёў.

Падчас судовага разбору, суддзя высветліў, што Крысціна знаходзячыся ў сябе дома выкарыстоўваючы свой тэлефон у сацыяльнай сетцы Instagram на прыналежнай ёй старонцы захоўвала, “з даты прызнання экстрэмісцкім матэрыялам, з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а менавіта: інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-старонкі «ВКантакце» якая рашэннем суда Чыгуначнага. раёна г. Гомеля прызнана экстрэмісцкім матэрыялам”.

На гэтай падставе суддзя Зубеня і кіруючыся ч.2 арт.19.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, падвергнуў Бяляеву штраф у даход дзяржавы ў памеры 20 базавых велічынь з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

viciebskspring.org

https://vkurier.news/sud-v-chashnikax-oshtrafoval-za-foto-torta-mestnuyu-zhitelnicu/

Метки: ,
Комментарии: