Сёння — дзень нараджэння Паўла Севярынца. Палітвязню споўнілася 46 гадоў
30 снежня святкуе дзень нараджэння жыхар Віцебска, адзін з лідараў беларускай апазіцыі, палітвязень, пісьменнік Павел Севярынец. Яму споўнілася 46 гадоў. Гэта дзявяты дзень нараджэння, які палітык праводзіць за кратамі.
7 чэрвеня 2020 года Паўла арыштавалі і пазней абвінавацілі ў «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». 25 траўня 2021-га яму незаконна прысудзілі сем гадоў калоніі строгага рэжыму. Севярынец адбывае пакаранне ў шклоўскай папраўчай калоніі №17.
Адзначым, што Павел таксама адбываў пакаранне ў 2005-2007 і 2010-2013 гадах, тады ён быў прысуджаны да хіміі.
Адрас для лістоў салідарнасці: ВК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8.
https://vkurier.news/k-semi-godam-lisheniya-svobody-prigovoren-pavel-severinec/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!