Таццяна Севярынец – да Лунінецкага райвыканкаму: Вы пакрылі наш горад ганьбай акупанта

Автор:
Опубликовано:
29
Март
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика


Віцебская актывістка накіравала зварот на сваю малую радзіму – у горад Лунінец, дзе прайшло яе дзяцінства. Сёння яна абураная тым, што «з вайсковага аэрадрому Лунінца ляцяць расейскія самалёты і ракеты ў бок Украіны, несучы на сваіх крылах смерць жыхарам дзяржавы-суседа, з якім усю гісторыю наша краіна сябравала». Праз гэта жыхары Лунінеччыны сталі закладнікамі ганебных рашэнняў беларускіх уладаў, лічыць Таццяна Севярынец.

На яе думку, улады Лунінца прынялі гэтыя рашэнні з маўклівай згодай, хаця мусілі б не пагадзіцца.

«Як так магло атрымацца, што вы далі згоду на тое, каб наш аэрадром выкарыстоўваўся такім чынам? Вы дакладна ведалі, з якой мэтай прыбыла столькі вайсковай тэхнікі ў Лунінец, якой рызыцы вы падвяргалі мірнае насельніцтва Лунінеччыны ў выпадку справядлівага адказу ўдару з боку Украіны або нейкіх правакацый. Дазвольце мне вам нагадаць, што вы — слугі народу па вызначэнні. Народу! Вы здолееце даказаць, што дзейнічалі ў ягоных інтарэсах? Мне сорамна за маіх землякоў. Дарослыя людзі, кіраўнікі цэлага памежнага рэгіёну павінны найперш думаць аб наступствах сваіх рашэнняў. Вы наш горад пакрылі ганьбай акупанта, ганьбай таго фашыста, які лезе на чужую тэрыторыю», — піша Таццяна Севярынец.

Паводле актывісткі, яна доўга думала пра тое, якім чынам данесці свае думкі да кіраўніцтва Лунінецкага раёну, таму склала гэты зварот. І яна перакананая, што яе меркаванне падзяляе бальшыня землякоў, «якія сталі міжволі і сведкамі, і закладнікамі» чужых палітычных рашэнняў і амбіцый.

Свой допіс Таццяна Севярынец даслала праз інтэрнэт на сайт райвыканкаму і кажа, што гатовая да любых наступстваў. Бо ўжо ведае рэакцыю на заявы супраць вайна ва Украіне, напісаныя віцяблянінам Яўгенам Сцяпанавым: ён не атрымаў ніводнага адказу па сутнасці, але 22 сакавіка да яго прыйшлі з ператрусам, забралі ўсю аргтэхніку і спіс інстанцый і асобаў, да якіх ён звяртаўся з заклікамі паспрыяць спыненню ваенных дзеянняў.

vitebskspring.org

Міліцыянты зноўку «папярэджваюць» Таццяну Севярынец

Метки: , , ,
Комментарии: