Таццяне Пыцько прад’явілі абвінавачанне па 361-1 УК РБ. Яе гадавалую дачку трымаюць у шпіталі, бо бацька таксама за кратамі

Автор:
Опубликовано:
15
Июнь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Жонку віцебскага відэааператра-фрылансера вінавацяць за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або за ўдзел у ім. Што стала падставай для абвінавачання, пакуль не вядома. У траўні мінулага году ў Таццяны Пыцько і Вячаслава Лазарава нарадзілася дачка Ева. Пасля таго, як 6 чэрвеня маці затрымалі, яна знаходзіцца ў дзіцячым шпіталі пад наглядам лекараў, бо бацька дзяўчынкі таксама ў СІЗА.

Гадавалае дзіця ўзята пад апеку дзяржавы, пакуль прыватную апеку не аформяць сваякі.

У 2020-м годзе Таццяну Пыцько судзілі і штрафавалі за ўдзел у мірных шэсцях. Праз гэта яна страціла настаўніцкую працу ў школе. Пасля нараджэння малодшай дачкі займалася выхаваннем яе і дваіх старэйшых дзяцей ад першага шлюбу.

9 лютага, у дзень затрымання яе мужа Вячаслава Лазарава, да Таццяны Пыцько прыйшлі з ператрусамі і забралі аргтэхніку. На той момант жонка з мужам ужо некалькі месяцаў жылі асобна, і ператрус у Лазарава праводзілі па месцы ягонага жыхарства. У яго таксама забралі аргтэхніку, а самога змясцілі ў СІЗА. Супраць відэааператара-фрылансера высунута абвінавачанне паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем.

https://vkurier.news/pa-kryminalnaj-sprave-zatrymali-taccyanu-pycko-zhonku-palitvyaznya-vyachaslava-lazarava/

Метки: ,
Комментарии: