Таццяну Севярынец аштрафавалі на 5.400 рублёў

Автор:
Опубликовано:
26
Январь
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Суддзя Першамайскага райсуда Віцебска Міхаіл Юрчанка асудзіў маці вядомага палітыка і пісьменніка Паўла Севярынца па двух адміністрацыйных артыкулах: ч.2 арт.19.11 (распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў» і ч.1 арт. 24.23 (несанкцыянаванае пікетаванне). Абодва пратаколы пра правапарушэнні складзены паводле вывучэння старонак спадарыні Таццяны ў сацыяльных сетках.

9 студзеня Таццяну Севярынец затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. 69-гадовую спадарыню адвезлі «на размову» спачатку ў гэтую структуру, а потым у Першамайскім РАУС для складання пратаколаў: сілавікі знайшлі ў яе сацыяльных сетках прыкметы парушэння адміністрацыйнага заканадаўства. Міліцыянты запісалі з Таццянай Севярынец так званае пакаяльнае відэа, якое потым выклалі ў тэлеграм-канал «Северная столица». Дзякуючы Таццяне Яўгенаўне, упершыню за час існавання гэтага рэсурса на ім з’явілася беларуская мова. А таксама ці не ўпершыню стваральнікі відэаролікаў здолелі абысціся без прыніжальных параўнанняў і выкарыстання рознага кшталту візуальнага смецця: гледачам проста паказалі жанчыну, якая годна патлумачыла, што падпісвалася на пэўныя інтэрнэт-рэсурсы ў той час, калі яны яшчэ не былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Спадарыню Таццяну збіраліся накіраваць да суду ў ІЧУ, але пасля гутарак з прадстаўнікамі сілавых структур яна трапіла ў шпіталь і некалькі дзён мусіла правесці на бальнічным ложку.
Пра дату суду Таццяне Севярынец паведамілі міліцыянты. Цяжка паверыць у такі збег акалічнасцяў, што суд быў запланаваны на 25 студзеня – Таццянін дзень. Працэс мусіў распачацца раніцай, але яго перанеслі на пасляабедзенны час. Вынік – штраф памерам
135 базавых велічынь.

vitebskspring.org

У Віцебску затрымалі Таццяну Севярынец

Метки: , ,
Комментарии: