У 2022 годзе Віцебскім рэгіёне колькасць «цяжкіх» злачынстваў прыкметна скарацілася
У Віцебскай вобласці за паўгода 2022 года колькасць злачынстваў зменшылася больш чым на адну дзясятую частку, знізілася таксама агульная колькасць пацярпелых і загінуўшых ад супрацьпраўных дзеянняў. Калі тэндэнцыя скарачэння фактаў парушэння закона захавацца і ў другім паўгоддзі, то ўладам, з-за непатрэбнасці аховы правапарадку, давядзецца звольніць значную колькасць работнікам МУС і іншых сілавых органаў.
У цэлым колькасць зарэгістраваных у Віцебскай вобласці злачынстваў скарацілася больш як на 11 працэнтаў, колькасць пацярпелых ад іх знізілася амаль на 7 працэнтаў, а загінуўшых — на 8 працэнтаў.
У той жа час у пракуратуры адзначылі рост асобных катэгорый злачынстваў: махлярстваў — больш за 30%, у сферы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі — звыш 20%, наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў — больш за 15%.
Пераслед уладамі палітычна актыўных грамадзян, па так званых «народных» крымінальных артыкулах, застаўся на адным і тым жа максімальным, з пачатку падзеяў 2020 года, узроўні.
Скандальная латвійская Academy KidsTV асталявалася ў Віцебску
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!