У Бешанковіцкім раёне затрымалі паэта і барда Георгія Станкевіча
У Бешанковіцкім раёне затрыманы журналіст і бард Георгі Станкевіч. Пра гэта паведаміла ягоная жонка. Паводле яе, міліцыя палявала на Георгія ад 3 сакавіка: непадалёк ад ягонага дома ў вёсцы Старыя Ранчыцы дзяжурыла міліцэйская машына. Падобна, сачэнне адбывалася ўсю ноч, бо ўжо з раніцы супрацоўнікі МУС прыйшлі з ператрусам.
Як расказала жонка затрыманага, міліцыянты прыйшлі з ператрусам з самай раніцы, калі спадар Георгі выйшаў у двор, каб упраўляцца з гаспадаркай. Супрацоўнікі міліцыі пачакалі, пакуль мужчына падоіць кароў, а потым забралі гаспадара. Патлумачылі, што ён нібыта размясціў у інтэрнэце выявы з забароненай экстрэмісцкай сімволікай.
У хаце Георгія Станкевіча правялі ператрус, забралі тэлефон і камп’ютар. Аргтэхніку забралі для праверкі прыкладна на месяц – так міліцыянты патлумачылі жонцы Георгія Станкевіча. Якія менавіта «экстрэмісцкія» выявы сталі падставай для затрымання, супрацоўнікі міліцыі не патлумачылі. Шукалі ў хаце і «нацыяналістычную» сімволіку, але нічога не знайшлі.
Незадоўга да затрымання Георгі Станкевіч казаў, што прэтэнзіі да яго могуць быць выкліканы матэрыяламі пра вайну ва Украіне, якія ён размяшчаў на сваім сайце штодня. 1 сакавіка ён размясціў там адмысловы зварот да жыхароў Бешанковіцкага раёну і раённых уладаў, дзе заклікаў усімі магчымымі спосабамі садзейнічаць спыненню вайны.
10 сутак арышту за жоўтыя і блакітныя кветкі прысудзілі Кацярыне Бакан
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!