У бліжэйшы час Міёрскі металапракатны завод можа стаць банкрутам
04 мая эканамічны суд Віцебскай вобласці паведаміў Міёрскі металапракатны завод аб тым, што ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» падаў іск у суд аб прызнанні завода эканамічна незаможным (Банкротам).
Гісторыя завода пачалася ў 2014 годзе, калі сваім указам Лукашэнка адвёў зямлю для яго будаўніцтва. Ва ўказе быў устаноўлены тэрмін увядзення яго ў эксплуатацыю — гэта пачатак 2020 года. Аднак у тэрмін увесці не паспелі. Прычым замест 250 млн еўра завод абыйшоўся ў 400 млн еўра . Розніцу ў 106 млн еўра пракрэдытаваў «Беларусьбанк» за кошт рэсурсаў нямецкага банка AKA Ausfuhrkredit-Gesellscha.
Умяшанне дзяржавы ў кіраванне прадпрыемствам прывяло да таго, што сёння ягоны стан блізкі да катастрофы: кіраўніцтва, у тым ліку заснавальнік, генеральны дырэктар і фінансавы дырэктар завода арыштаваны і знаходзіцца пад следствам, а вытворчасць прадукцыі фактычна спынена.
Грошай няма зусім — заробак пастаянна затрымліваюць. Пры чым пастаянныя затрымкі атбываюцца нават нягледзячы на тое, што трацяцца мізэрныя грашовыя рэсурсы на ўтрыманне работнікаў. Бо з-за прастою многія работнікі пераведзены на 2/3 акладу. У цэлым фонд заработнай платы скараціўся больш як у два разы.
З сыравінай таксама праблемы. Яго пастаўляе толькі «Белколермет» і таму дыктуе прадпрыемству манапольна высокую цану пры нізкай якасці і недастатковай колькасці сыравінных кампанентаў. У выніку замест праектных 25 тысяч кілаграм выпускаецца 2-3 тысячы.
Пры гэтым са збытам прадукцыі таксама ёсць праблемы як на ўнутраным, гэтак і на знешнім рынках.
Для невялікіх Мёраў падобная сітуацыя на заводзе — катастрофа. Бо на заводзе застаюцца працаваць амаль 600 чалавек, і практычна ўсё гэта мясцовыя жыхары.
Іншых прадпрыемстваў у горадзе няма, людзям ісці няма куды. Многія перавучваліся, каб уладкавацца на працу, а зараз поўная невядомасць з перспектывамі развіцця металапракатнай вытворчасцці ў Міёрах і працягам асабістамі кар’ерамі звязанай з ёй.
Поставку белой жести предприятиям начал Миорский металлопрокатный завод
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!