У больш як на 70 інфармацыйных рэсурсах суды выявілі наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў
За першыя 6 месяцы 2022 года судамі Віцебскай вобласці прызнаны 73 інфармацыйных рэсурсаў, якія распаўсюджваюць экстрэмісцкія матэрыялы. У рэпрэсіях супраць свабоды распаўсюджвання інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт прынялі ўдзел суддзі 20 раённых судоў рэгіёна. У параўнанні з пачаткам года, штомесячная колькасць прызнання матэрыялаў экстрэмісцкімі засталася на адным и тым жа ўзроўні.
Суд Кастрычніцкага раёну прыняў 21 рашэнне ў дачыненні да 30 тэлеграм-каналу. Суд Чыгуначнага раёну Віцебску вынес 12 рашэнняў у дачыненні да 16 медыярэсурсаў. Суд Першамайскага раёну зрабіў гэта адзін раз і прызнаў наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў у двух інтэрнэт-рэсурсах.
Калі казаць пра выніковасць, то далей ідуць раённыя суды Віцебскай вобласці, якія прынялі 23 рашэння у дачыненні да 23 ТГ.
Так, суд Новаполацка прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі на трох рэсурса, а суды, Верхнедзвінскага, Ушацкага, Шаркоўшчынкага Докшыцкага раёнаў на двух.
Суды Лепельскага, Дубровенскага, Шумілінскага, Полацкага, Браслаўскага, Ліёзненскага, Сененскага, Расонскага, Бешанковіцкага, Аршанскага, Чашніцкага і Глыбоцкага раёнаў – па адным.
Ва ўсіх выпадках суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі, на думку суддзяў, прамаруджванне ў выкананні рашэння можа прывесці да значнай шкоды для дзяржавы або зрабіць немагчымым самое выкананне.
Ініцыятарамі прыняцця судамі рашэнняў па прызнанні матэрыялаў экстрэмісцкімі былі 7 упраўленне (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь або органы пракуратуры.
У Віцебскай вобласці суды працягваюць прымаць рашэнні па прызнанні матэрыялаў ТГ экстрэмісцкімі
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!