У Браславе затрымалі Сяргея Садоўскага, арганізатара музычных фэстаў
На думку краязнаўцы Канстаціна Шыталя, які падзяліўся на сваёй старонцы ў Фэйсбуку гэтай навіной, затрыманне браслаўскага прадпрымальніка можа быць звязанае з беларускай сімволікай у сацсетках. Найхутчэй варта чакаць судовага працэсу па адміністрацыйнай справе, распачатай паводле арт. 24.23 за так званае «пікетаванне ў інтэрнэце».
Спадар Шыталь адзначае, што на Віцебшчыне дужа распаўсюджаная практыка караць за аватаркі ў сацыяльных сетках, аздобленыя ці то малюнкамі ў белым і чырвоным колерах, то за украінскі сцяг, то за нейкую іншую сімволіку. Такой вялікай колькасці падобных справаў у іншых рэгіёнах Беларусі, на думку краязнаўцы, не назіраецца.
Сяргей Садоўскі вядомы ў райцэнтры як арганізатар канцэртаў, музычных імпрэзаў і фестывалю «Жывое неба Браслава», на які з’язджаліся музыкі з усёй Беларусі.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!