У Гарадку пачалі ліквідаваць «мёртвыя» дрэвы

Автор:
Опубликовано:
2
Октябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Экология


У першы дзень кастрычніка камунальнікі ліквідавалі сухія бярозы ў мікрараёне Гагарына.

На працягу апошніх чатырох гадоў каля дома 30б па вуліцы Гагарына сталі засыхаць бярозы. Першай засохла бяроза каля дарогі Гарадок —Камень, якая ідзе праз Сіроціна.

Потым не ажылі па сёлятняй вясне яшчэ тры бярозы на праездзе каля дома 30 па вул. Гагарына.

Тэлефонныя звароты да камунальных службаў ніякага выніку не давалі. Толькі напрыканцы жніўня жыхары з мікрараёна пакінулы пісьмовы зварот у Гарадоцкім прадпрыемстве кацельняў і цеплавых сетак.

І нарэшце на гэтым тыдні камунальнікі спілілі чатыры сухія бярозы. Гэтыя дрэвы яшчэ трэба прыбраць з праезда. Але асноўная праца зроблена.

деревья
Фото: haradok.info
деревья1
Фото: haradok.info
деревья2
Фото: haradok.info

Шкада, што ад выкарыстання хімічных прэпаратаў паміраюць дрэвы — крыніцы ачышчэння паветра. І гэта праблема не толькі на Гагарына ці Гарадка. Гэта праблема нашай культуры гаспадарання на зямлі. Культура, у якой усё яшчэ не з’явіўся массава прыватны гаспадар, а людзі не сталі рэальнымі грамадзянамі.

Але каб праблемы, якія нас хвалююць вырашаліся, то трэба неабыякавым жыхарам ставіць пісьмовыя пытанні перад адказнымі службамі, піша haradok.info.

За одну базовую величину продана на аукционе школа в Городокском районе

Метки: ,
Комментарии: