У Гарадку пачалі падрыхтоўку да Дня беларускага пісьменства

Автор:
Опубликовано:
19
Апрель
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Культура


Гэтае свята ў 2023 годзе будзе праведзена 30-ты раз, і святочную эстафету – Дзень беларускага пісьменства штогод праводзіцца ў розных рэгіёнах Беларусі — сёлета прымае Гарадок. Гэтыя мясціны – радзіма Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай паэмы «Тарас на Парнасе», у гонар якой на Гарадоччыне рэгулярна ладзяцца літаратурна-фальклорныя святы. Цяпер райцэнтр прыме гасцей з усяе краіны, якія шануюць беларускую мову і літаратуру.

Праўда, даніна пашаны роднай мовы не заўсёды адчуваецца ў запланаваных святочных мерапрыемствах. Прыкладам, бібліятэчная сістэма Гарадка абвясціла «літаратурную відэаакцыю «Моя любимая книга». Удзельнікам прапанавана зняць відэаролік з аповедам пра свой любімы літаратурны твор, але беларуская мова выканання не заяўлена нават у якасці прыярытэту.

Між тым, мэта святкавання, запачаткаванага больш за 30 гадоў таму, — гэта «дэманстрацыя адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народу, адлюстраванне гістарычнага ўляху пісьменства і друку ў Беларусі».

Упершыню, у 1994 годзе, свята беларускага пісьменства праходзіла ў старажытным Полацку. Дарэчы, гэты горад быў «сталіцай» святкаванняў двойчы. Апрача яго, свята прымалі такія значныя культурніцкія цэнтры Беларусі як Тураў, Наваградак, Нясвіж, Орша, Пінск, Мсціслаў ды іншыя.

Дзень беларускага пісьменства звычайна адзначаюць у першыя выходныя верасня. Да гэтай даты ў Гарадку будуць праведзеныя касметычныя рамонты будынкаў у цэнтры, супрацоўнікі аддзелу культуры райвыканкама падрыхтуюць тэматычныя выставы, а непасрэдна у святочныя дні тут пройдзе навукова-практычная канферэнцыя і ўзнагароджанне аўтараў, чые творы былі прызнаны найлепшым літаратурным творам году.

https://vkurier.news/20-krasavika-vicebskim-ablasnym-krayazna-chym-muzei-adkryvaecca-vystava-yanka-ma-r-kapitan-dzicyachyx-padarozhzha/

Метки:
Комментарии: