У Нінбургу, горадзе-пабраціме Віцебска, прайшла акцыя салідарнасці з беларусамі

Автор:
Опубликовано:
24
Сентябрь
2020
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь В мире Политика


У многіх гарадах розных краін свету пасля 9 жніўня рэгулярна праходзяць акцыі салідарнасці з беларускім народам, які не прызнаў вынікі прэзідэнтскіх выбараў і выступае супраць гвалту з боку сілавікоў. Не застаўся ўбаку і нямецкі горад Нінбург – пабрацім нашага Віцебска.

Акцыя салідарнасці ў Нінбургу
Акцыя салідарнасці ў Нінбургу. Фота: Манфрэд Паўль (Нібург).

Як паведаміў гісторык, археолаг, былы старшыня віцебскага клуба “Узгор’е” Ігар Цішкін, у мінулую суботу ў Нінбургу з ініцыятывы грамадзян, якія ўваходзяць у кола сяброў Віцебска, прайшла акцыя салідарнасці з беларускім народам.

У Нінбургу прайшла акцыя салідарнасці
У падтрымку беларускага народа. Фота: Манфрэд Паўль (Нібург).

Падчас мерапрыемства выказвалася падтрымка віцяблянам, якія, як і ўвесь беларускі народ, выступаюць супраць дыктатуры і гвалту і адстойваюць сваё правы на свабоду і дэмакратыю. Па выніках акцыі салідарнасці быў прыняты адкрыты ліст.

У падтрымку беларускага народа
Падчас акцыі. Фота: Манфрэд Паўль (Нібург).

Как в мире проходят акции солидарности с белорусами. Волна поднялась после задержания Виктора Бабарико.

Из Италии с любовью. Как итальянцы поддерживают мирные протесты белорусов.

Метки: ,
Комментарии: