У Полацку раскрываюць таямніцы кавальскага майстэрства
У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я працуе выстава «З жалеза.by». Яна прысвечана гісторыі кавальства, і наведнікі змогуць трапіць ва ўмоўны інтэрʼер вясковай кузні, разгледзець інструменты і вырабы з металу, пазнаёміцца з традыцыямі майстроў кавальскай справы. Што важна – уваход на выставу бясплатны.
Выстава адкрылася 25 кастрычніка, і можа быць вельмі цікавай для школьнікаў, у якіх якраз цяпер ідуць восеньскія канікулы. Бо кавальства – гэта адно з самых з самых старажытных і таямнічых рамёстваў, якім з даўніх часоў займаюцца беларусы. У народзе лічылася, што каваль умее зносіцца з нячыстай сілай, якая дае яму надзвычайную моц, каб раздзьмухаць мяхі і спраўляцца з цяжкім молатам. Але паважалі кавалёў і цанілі іхную працу зусім не за гэта. Ніводная сялянская гаспадарка не абыходзілася без сякеры і цвікоў, селянін не мог спраўляцца без сякеры і цвікоў, а для каменных і драўляных дамоў заўжды былі патрэбныя скобы, клямкі, замкі і ключы. Таму добрага майстра ведала ўся акруга, яго шанавалі, ім ганарыліся.
На выставе ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазерʼя можна паглядзець, як змяняліся вырабы кавалёў з цягам часу, як удасканальваліся кавальскія інструменты і прылады, прычым большасць экспанатаў мае самае непасрэднае дачыненне да Полаччыны. Трапіць на яе палачане і госці старажытнага Полацку змогуць да 30 студзеня наступнага года.
https://vkurier.news/mech-perioda-vkl-najden-vo-vremya-rybalki-i-peredan-v-muzej-polocka/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!