У Полацку, за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, будуць судзіць лідэра незалежных прафсаюзаў

Автор:
Опубликовано:
23
Октябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


13 кастрычніка на полацкага старшыню Кантрольна-рэвізійнай камісіі Свабоднага прафсаюза Беларускага Віктара Стукава работнік Полацкага РАУС Віктар Кураш склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. На думку міліцыі Стукаў распаўсюджваў у інтэрнэце экстрэмісцкія матэрыялы. Абвінавачванні яму вылучаны завочна, так як меркаваны правапарушальнік на складанне пратаколу не з’явіўся.

«23 верасня супрацоўнікамі Полацкага РАУС устаноўлена, што Стукаў В.Я., знаходзячыся ў неўсталяваным месцы, выкарыстоўваючы неўпаўнаважаныя прылады з выхадам у Інтэрнэт, размясціў і захоўваў у адкрытым доступе ў сацыяльнай сетцы «Facebook» на асабістай старонцы «Віктар Стукаў» інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» — запісана ў міліцэйскім пратаколе.

Для пераследу праваахоўнікі выкарысталі пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.04.2007 № 513 «Аб парадку вядзення і апублікавання рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў». Яны мяркуюць, што Стукаў 16 і 23 ліпеня 2021 ў неўстаноўлены час размясціў і захоўваў да моманту выяўлення супрацоўнікамі Полацкага РАУС відэа ў сацыяльнай сетцы «Facebook» c лагатыпам, лічбавым вадзяным знакам «Белсат TV», чым ажыццявіў яго распаўсюд.

На думку капітана міліцыі Кураша  ў дзеяннях Стукава маюцца ўсе прыкметы складу правапарушэння, якія адпавядаюць ч. 2 арт. 19.11 (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую ​​дзейнасць) КаАП Рэспублікі Беларусь.

Дата суда пакуль не вызначаная. Але калі суд прызнае датычнасць прафсаюзнага лідара да распаўсюду экстрэмісцкіх відэаматэрыялаў, то яму пагражае штраф да 870 рублёў альбо адміністрацыйны арышт да 15 сутак, піша vitebskspring.org.

Аршанскага актывіста Ігара Казмерчака дапыталі ў «справе «Вясны»

Метки: , , ,
Комментарии: