У Полацку запрашаюць на Калядную вечарыну з танцамі
Фальклорны гурт «Варган», што дзейнічае пры Полацкім дзяржаўным універсітэце, запрашае 30 снежня на Калядную вечарыну з танцами. Яна распачнецца а 18-й гадзіне ў зале ПДУ па вуліцы Стралецкай, 4.
Удзельнікі “Варгана” пакажуць традыцыйны святочны абрад і правядуць майстар-класы па беларускіх народных танцах. Запрашаюць усіх, уваход бясплатны, адзіная ўмова – мець зручны абутак. І не забыцца пра пачастункі для Каляднай Казы і Мядзведя – прысмакі да гарбаты.
Полацкі фальклорны гурт «Варган» ужо не першы раз запрашае ўсіх ахвотных на святы народнага календара: тут у сяброўскім коле адзначаюць не толькі Каляды, але і Купалле. Гэта калектыў, які існуе ўжо кадя 20 гадоў, аб’яднаўшы людзей, зацікаўленых традыцыйнай культурай беларусаў. Удзельнікі займаюцца вывучэннем і аднаўленнем беларускай традыцыйнай творчасці: песеннай (як абрадавай, так і лірычнай), танцавальнай, інструментальнай, у тым ліку і перадусім – Полацкай. Прынцыповая пазіцыя – гэта памкненне да пераняцця аўтэнтычнай, арыгінальнай манеры выканання. «Варган» прымае удзел у разнайстайных культурных мерапрыемствах, рэканструкцыі абрадавых дзеяў, праводзіць майстар-класы, спеўныя і танцавальныя вечарыны.
Назва гурта таксама невыпадковая. Варган – гэта традыцыйны народны інструмент, і археолагі неаднаразова знаходзілі старажытныя варганы на тэрыторыі Полацка.
https://vkurier.news/braslavskij-rajispolkom-priglasil-na-novogodnie-meropriyatiya-dalnobojshhikov/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!