У “Шэрай кнізе — 2021” віцебскія праваабаронцы зафіксавалі 350 выпадкаў парушэнняў правоў чалавека
Традзіцыйна, на пачатку года, выйшла чарговая «Шэрая кніга», у якой падаецца хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне са студзеня па снежань 2021 году. Аб’ём кнігі складае 260 старонак, на якіх распавядаецца пра 347 выпадкаў парушэння ўладамі грамадскіх і палітычных правоў жыхароў вобласці. Калі параўноўваць з мінулым годам, колькасць зафіксаваных парушэнняў у Віцебскай вобласці павялічылася ў 2 разы.
Аўтары выдання падрыхтавалі таксама электронную версію кнігі, якую размясцілі ў інтэрнэце на сайце “Віцебская вясна” (спампаваць можна тут), так што азнаёміцца з яе зместам і пры жаданні надрукаваць можа кожны ахвотны.
У матэрыялах кнігі распавядаецца пра крымінальныя справы супраць актывістаў грамадзянскай супольнасці падчас пратэстаў, факты парушэнняў грамадзянскіх і палітычных правоў, вынікі маніторынгу судовых працэсаў, факты парушэнняў выбарчага заканадаўства, абмежаванне эканамічных свабод, ціск на журналістаў, перашкоды дзейнасці праваабаронцаў, грамадзянскія акцыі, звароты грамадзян у Камітэт ААН па правах чалавека і шмат іншага.
Задакументаваныя выпадкі парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскай вобласці, пры неабходнасці, можна выкарыстоўваць у якасці доказаў пераследу грамадзян з боку ўладаў.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!