У Віцебскай вобласці назіраецца змяншэнне зарэгістраваных злачынстваў. Але ці надоўга?

Автор:
Опубликовано:
30
Март
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Пасля таго як «сілавыя» органы расправіліся з удзельнікамі пратэстных 2020-2021 гадоў, шляхам завядзення крымінальных спраў у дачыненні да грамадзянскіх і палітычных актывістаў, улады рапартуюць аб тым, што з пачатку 2022 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці колькасць злачынстваў знізілася на 23%. Як змянілася колькасць злачынстваў на 1000 жыхароў замоўчваецца, бо гэты паказчык больш аб’ектыўны.

Як адзначаюць ва ЎУС сілавікоў, трывожыць рост цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. У параўнанні з папярэднімі гадамі на сто злачынстваў з пачатку года гэтых грамадска небяспечных дзеянняў паказаў рост на 22 працэнты. За гэты час у Віцебскай вобласці адбылося 13 забойстваў.

Праваахоўнікі канстатуюць, што ўзмацняючая сацыяльная і эканамічная нестабільнасць у рэгіёне, у значнай ступені паўплывала на тое, што вялікую колькасць злачынстваў грамадзяне ўчыняюць у стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення. Кожны чацвёрты-пяты злачынец быў нецвярозы.

У бліжэйшы час фактарам росту злачынстваў, стане надыходзячы эканамічны крызіс, які ўжо стаў выяўляцца ў вобласці. Беспрацоўе, якое імкліва павялічвае сярод моладзі, нізкія заробкі, высокая інфляцыя, і адсутнасць жыццёвых перспектыў, стануць трыгерамі пагаршэння крымінальнай сітуацыі ў Віцебскім рэгіёне.

vitebskspring.org

Таццяна Севярынец – да Лунінецкага райвыканкаму: Вы пакрылі наш горад ганьбай акупанта

Метки: ,
Комментарии: