У Віцебскай вобласці – новыя падазраваныя ў абразе прадстаўнікоў улады
Міліцыя працягвае паведамляць пра затрыманні і завядзенні крымінальных справаў у дачыненні грамадзян, якія нібыта прынізілі гонар і годнасць чыноўнікаў і прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Такіх «ідэнтыфікаваных» людзей у Віцебскай вобласці даволі шмат, што сведчыць аб тым, што пратэставыя настроі ў грамадстве нікуды не зніклі і не знікнуць у бліжэйшы час.
Так, мінулым летам трое жыхароў Віцебскай вобласці ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад рознымі публікацыямі размясцілі каментарыі з абразамі на адрас супрацоўнікаў міліцыі.
Паводле інфармацыі УУС, абвінавачаныя раскаяліся ва ўчыненым і патлумачылі, што паддаліся ўплыву разбуральных Telegram-каналаў.
Ужо маюцца публічныя заявы пра тое, што 41-гадоваму жыхару Лепельскага раёну, 52-гадоваму жыхару Воршы і 41-гадоваму жыхару Полацку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі са штрафам.
А жыхар Верхнядзвінску, які быў, на думку міліцыянтаў, адміністратарам дэструктыўнага чату, быў затрыманы за абразу памочніка пракурора.
34-гадовы майстар з Верхнядзвінску быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Мужчыну вінавацяць у абразе праз каментаванне фатаграфій вайскоўцаў, пракурораў, журналістаў і кіраўніка дзяржавы.
Меркаваны парушальнік быў прызнаны падазраваным па крымінальнай справе, распачатай за негатыўнае выказванне на імя старшага памочніка пракурора аднаго з раёнаў Менску, з якім мужчына не быў знаёмы. Астатнія факты правяраюцца праваахоўнікамі. Пасля затрымання адміністратара інфармацыйны рэсурс быў ліквідаваны, піша vitebskspring.org.
У Віцебску за налепку на машыне судзілі супрацоўніка транспартнай інспекцыі
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!