У Віцебскай вобласці пры фармаванні ўчастковых камісій улады парушылі прынцып адкрытасці і галоснасці

Автор:
Опубликовано:
8
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Для правядзення рэферэндуму 06 лютага ў Віцебскім рэгіёне скончылась кампанія па фармаванні складаў участковых камісій. Яе адметная асаблівасць была ў тым, што працэс правядзення пасяджэнняў раённых камітэтаў насіў келейны характар ​​- прысутнічалі толькі самі ў члены камісій і чыноўнікі РВК.

Журналісты незалежных СМІ, блогеры, прадстаўнікі ад апазіцыйных партый і няўрадавых арганізацый і праваабаронцы не змаглі назіраць за працэдурай зацвярджэння сябраў УВК і ацаніць адпавядала гэтая працэдура патрабаванням выбарчага закону.

Да таго на 22 інфармацыйным рэсурсе выканаўчай улады вобласці адсутнічаюць інфармацыя аб людзях, якія ўвайшлі ў склад УВК, улады абмяжоўваюцца прадастаўленнем грамадскасці вельмі агульнай інфармацыі.

Так, на сайтах выканаўчых камітэтаў Браслаўскага, Віцебскага, Дубровенскага, Докшыцкага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Лёзненскага, Аршанскага, Полацкага, Расонскага, Сенненскага, Талачынскага, Ушацкага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага, Шумілінскага раёнаў і горада Наваполацка адсутнічае інфармацыя аб членах УВК, хто і якім чынам іх вылучыў у камісіі..

Па рашэнні кіраўніцтва Бешанковіцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Лепельскага, Гарадоцкага выканкамаў на сайты змяшчана інфармацыя толькі пра колькасць сябраў у камісіях, нумары і назвы ўчастковых камісій, адрас іх размяшчэння і тэлефоны для кантактаў.

Масавая адмова чыноўнікаў адкрыць спісы сяброў участковых камісій, якія будуць лічыць галасы грамадзян, якія прыйшлі прагаласаваць на рэферэндуме, не толькі падрывае давер да вынікаў падліку бюлетэняў. Такім чынам улады наўпрост парушае артыкул 13 Выбарчага кодэкса краіны, у якім дэкларуецца прынцып адкрытасці і галоснасці пры падрыхтоўцы і правядзенні рэферэндуму.

vitebskspring.org

Самыми первыми в Витебской области власти Бешенковичского района сформировали участковые комиссии по проведению референдума

 

Метки: , , ,
Комментарии: