У Віцебскай вобласці прызнанне медыярэсурсаў экстрэмісцкімі пастаўлена на канвеер
У апошняй дэкадзе снежня 2021 года рашэннем раённых судоў Віцебскай вобласці 14 медыярэсурсаў былі залічаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пры гэтым суды скарысталіся правам неадкладнага выканання сваіх рашэнняў, паколькі на думку суддзяў запаволенне ў выкананні рашэння можа прывесці да значнай шкоды для дзяржавы або зрабіць немагчымым само выкананне.
Так, рашэннем суда Чыгуначнага раёна Віцебска носьбітамі экстрэмісцкіх матэрыялаў сталі: Інтэрнэт-рэсурс «Чорная кніга акупантаў і памагатых рэжыму — Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!», Telegram-канал «Стачка Нафтана», Instagram-паблік «Стачкам ААТ «Нафтан» , суполка сацыяльнай сеткі Укантакце «Стачка ААТ «Нафтан», старонка ў Facebook «Стачкам ААТ «Нафтан», суполка сацыяльнай сеткі Укантакце «Гэта Віцебск, дзетка! [Тыповы Віцебск]».
У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска вырашылі, што Telegram-каналы з назвамі: «Хопіць Баяцца! — Таццяна Мартынава», «КДБ З НАРОДАМ!», «Армія з Народам — Chat», «Армія з народам» і «Партызаны 97%» маюць кантэнт экстрэмісцкага толку.
У судзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці пагадзіліся з меркаваннем праваахоўнікаў аб экстрэмісцкім змесце публікацый, размешчаных у Telegram-чаце «Гарадок для Жыцця NEW» і Telegram-групе «Гарадок 97%». Падобнае меркавання было і ў суда Наваполацка ў дачыненні да Тelegram-канала «Стачка Нафтана» «.
Цяпер улады не турбуюць сябе называць, як было раней у адпаведнасці з патрабаваннем нарматыўна-прававых дакументаў, публікацыі з-за якіх яны ўносяць медыярэсурс у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Апошнім часам гэтая працэдура мае фармальны характар, а суды выносяць рашэнне канвеерным спосабам.
Неабходна адзначыць, што практычна ва ўсіх выпадках ініцыятыва падачы заяў у суды аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі кіраўніцтва 7 ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗІКа МУС Рэспублікі Беларусь, піша vitebskspring.org.
За тыдзень суды Віцебскай вобласці 7 медыярэсурсаў прызналі экстрэмісцкімі
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!