У Віцебскай вобласці стартаваў вясновы вайсковы прызыў. Аднак праблема з “ухілістамі” стала вастрэй
Усяго падчас вясновага прызыву рады Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў папоўняць каля 1,5 тыс. прадстаўнікоў Віцебшчыны. Плануецца, што з абласнога цэнтра і Віцебскага раёна надзенуць ваенную форму каля 500 прызыўнікоў. Аднак з кожным прызывам расце колькасць маладых людзей, хто не жадае служыць у беларускім войску.
Судовая статыстыка пацвярджае гэты трэнд. Так, за 12 месяцаў мінулага года рэгіянальнымі судамі першай інстанцыі было вынесена не менш як 50 абвінаваўчых прыгавораў у дачыненні да жыхароў вобласці ч. 1 арт. 435 КК РБ – Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу.
А ўжо за чатыры месяцы гэтага года, ў Віцебскай вобласці праз суды прайшло 28 маладых людзей, у дачыненні да якіх былі ўзбуджаны крымінальныя справы па тым жа 435 артыкуле, якія рознымі спосабамі ўхіліліся ад прызыву на службу ва Узброеных сілах краіны. Калі гэты трэнд захаваецца, то да канца бягучыга года колькасць прысудаў значна перавысіць лічбу мінулага.
Пакараннямі прынятымі суддзямі адносна «ухілістаў» былі: пазбаўленне волі ў межах ад 1 да 1,5 года з адтэрміноўкай пакарання на адзін год, арышт на тры месяцы або штрафы ад 1110 да 4440 рублёў.
Падчас судовых працэсаў, высветлілася, што асноўным матывам ухілення ад вайсковай службы з’яўляецца не жаданне маладых мужчын служыць у войску.
https://vkurier.news/v-belarusi-peresmotreli-trebovaniya-k-godnosti-prizyvnikov/
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!